Фотафакт: У Гомелі з'явіўся "міліцэйскі" тралейбус
Па вуліцах Гомеля ездзіць "міліцэйскі" тралейбус. На ім так і напісана: міліцыя Гомель. І нумар тэлефона: 102.
Калі прыгледзецца, можна зразумець, што з'яўненне тралейбуса на гарадскіх вуліцах прымеркавана да 100-годдзя беларускай міліцыі. Прынамсі, пра гэта сведчыць надпіс "100 гадоў на варце правапарадку" у пярэдняй частцы машыны.
У твітары тралейбус называюць урбантрэшам і параўноўваюць з пачакам маянэзу. Ну, сапраўды нешта агульнае ёсць: