Францыя гарыць: уначы на пратэстах арыштавалі больш за тысячу чалавек
Пратэсты ў Францыі / AOOC
Больш за 1,3 тыс. чалавек былі арыштаваны па ўсёй Францыі на чвартую ноч хваляванняў, піша ВВС. Пратэсты пачаліся на гэтым тыдні. Людзі вышлі на вуліцы пасля таго, як паліцэйскі застрэліў падлетка ў прыгарадзе Парыжа.
Паводле звестак пракурора, паліцыянты заўважылі машыну з замежнымі нумарнымі знакамі і вырашылі праверыць дакументы ў занадта маладога з выгляду кіроўцы. Машына не спынілася і праехала на чырвонае святло, пачалася пагоня. Паліцэйскі стрэліў у кіроўцу — і забіў яго. Кіроўцам апынуўся сямнаццацігадовы жыхар парыжскага прыгарада, падлетак з франка-алжырскай сям'і — Наэль.
Смерць падлетка аднавіла дыскусію пра дыскрымінацыю з боку паліцыі ў такіх працоўных кварталах і ў дачыненні да французаў, якія маюць афрыканскія карані.
У пятніцу ўвечар дэманстрацыі прайшлі ў Марсэлі, Ліёне, Грэноблі і некаторых раёнах Парыжа. У некаторых гарадах пратэсты выліліся ў падпалы і марадзёрства.
Прэзідэнт Эмануэль Макрон звінаваціў пратэстоўцаў у “эксплуатацыі” смерці падлетка.
Пахаванні 17-гадовага Наэля пройдуць у суботу. Капітан зборнай Францыі па футболе Кіліян Мбапэ заклікаў, каб гвалт саступіў месца смутку і дыялогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.