Freedom House па-ранейшаму залічыла Беларусь да несвабодных краін

Freedom House па-ранейшаму залічыла Беларусь да несвабодных краін

Беларусь застаецца ў ліку несвабодных краін, лічыць амерыканская праваабарончай арганізацыя Freedom House. Пра гэта гаворыцца ў яе штогадовым дакладзе "Свабода ў свеце-2020". 

Амерыканскія праваабаронцы ацанілі сітуацыю з грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі ў 195 краінах. Да свабодных аднесеныя 83 краіны (43%), да часткова свабодных — 63 (32%), а да несвабодных — 49 (25%).

З нашых суседзяў Польшча. Літва і Латвія залічаныя ў катэгорыю свабодных, Украіна — часткова свабодных, Расія — несвабодных. 

Freedom House адзначае, што пагаршэнне ўзроўню свабоды за апошнія 14 гадоў заўважецца ў большасці краін з трывалымі традыцыямі дэмакратыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі