Фрыстайліст Антон Кушнір заваяваў золата на этапе Кубка свету
Беларускі фрыстайліст стаў пераможцам трэцяга этапу Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у амерыканскім Дзір-Вэлі.
Алімпійскі чэмпіён 2010 года Аляксей Грышын заняў у гэтых жа спаборніцтвах 3-е месца, паведамляе БЕЛТА.
Для Антона Кушнира гэты медальны поспех стаў ужо другім у сезоне. Раней ён заваяваў срэбраную ўзнагароду на першым этапе Кубка свету, які праходзіў у кітайскім Бейда-Лейк. Аляксей Грышын першы раз падняўся на пастамент, заняўшы на першых двух найбуйнейшых стартах новага сезону адпаведна 6-е і 15-е месцы.
На наступным тыдні лыжныя акрабаты разыграюць узнагароды адразу двух этапаў Кубка свету. Яны пройдуць у Валь-Сэнт-Коме (Канада) і Лэйк-Плэсідзе (ЗША). Завершыцца сезон у эліты гэтага віду спорту ў лютым на сочынскай Алімпіядзе-2014.
Фота — pressball.by