Фуркад выйграў спрынт на чэмпіянаце свету, Чапелін заняў 13-е месца

Фуркад выйграў спрынт на чэмпіянаце свету, Чапелін заняў 13-е месца

У суботу ў Нарвегіі на чэмпіянаце свету па біятлоне прайшоў спрынт у мужчын. Яго выйграў француз Мартэн Фуркад, яго вынік — 25.35,4 (0-0). Беларус Уладзімір Чапелін заняў 13-е месца, ён адстаў ад лідара на 1 хвіліну 8 секундаў. На двух агнявых рубяжах Чапелін прамануўся толькі аднойчы.

Агулам у спрынце паўдзельнічалі 102 спартсмены. Іншыя беларускія біятланісты паказалі наступныя вынікі: Аляксандр Дарожка — 32-е месца (+1.37,2, 1 промах), Раман Елятноў — 74-е (+3.05,6, 4 промахі), Максім Верабей — 79-е (+3.32,8, 3 промахі).

Сёння пройдзе спрынт (на 7,5 км) і ў жанчын, пачатак у 16.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваныя на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі