Футбалістам Ганы прывезлі $3 млн, кожнаму дасталося па 100000 (відэа)
Гэтыя грошы для гульцоў, якія знаходзяцца на чэмпіянаце свету ў Бразіліі, выдзеліў урад Ганы ў якасці прэміяльных.
Самалёт з наяўнымі шчасліва прыляцеў з Афрыкі ў Паўднёвую Амерыку. З аэрапорта ў гатэль, дзе жывуць футбалісты, грошы везлі пад узмоцненай аховай паліцыі.
У адным з нумароў гатэлю футбалісты падзялілі прэміяльныя, кожны атрымаў па 100 тысяч долараў. Некаторыя гульцы зборнай Ганы схавалі грошы ў кішэні, а некаторыя неслі валюту ў руках, інфармуе "Прессбол".
Фота — Fotolia