Футбалісты Іспаніі сталі першымі фіналістамі чэмпіянату Еўропы
Зборная Іспаніі выйшла ў фінал Еўра-2024
У паўфінале чэмпіянату Еўропы па футболе 9 ліпеня зборная Іспаніі перамагла французаў з лікам 2:1 і стала першай фіналісткай.
Аўтарамі галоў у іспанцаў сталі Ламін Ямаль і Дані Ольма. У Французаў змог вызначыцца толькі Рандаль Кало-Муані.
Дарэчы, Ламін Ямаль стаў самым маладым аўтарам гола ў гісторыі чэмпіянатаў Еўропы: учора яму споўнілася толькі 16 гадоў і 362 дні.
Сёння стане вядомы другі фіналіст Еўра: ён вызначыцца ў паядынку зборных Англіі і Нідэрландаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.