Футбольная зборная Беларусі ў рэйтынгу FIFA паднялася на 78-е месца

Футбольная зборная Беларусі ў рэйтынгу FIFA паднялася на 78-е месца

Футбольная зборная Беларусі палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу FIFA. Яго абноўленая версія з'явілася 25 кастрычніка. Дружына Ігара Крывушэнкі паднялася на дзве прыступкі і цяпер займае 78-е месца. У кастрычніку беларуская зборная абыграла Люксембург (1:0) і згуляла ўнічыю з Малдовай (0:0). 15 лістапада яна згуляе ў Лізе нацый у гасцях з Люксембургам.

Адзінаасобным лідарам рэйтынгу стала зборная Бельгія. Францыя, якая лідыравала разам з ёй, цяпер мае менш ачкоў і займае другі радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі