Футбольную зборную Польшчы ачоліў трэнер, які нарадзіўся ў Беларусі

Футбольную зборную Польшчы ачоліў трэнер, які нарадзіўся ў Беларусі

Галоўным трэнерам футбольнай зборнай Польшчы стаў Чэслаў Міхневіч, які нарадзіўся ў Беларусі. Кантракт разлічаны да канца 2022 года, паведамляе pap.pl. Міхневічу 12 лютага споўніццца 52 гады. Ён — ураджэнец Бярозаўкі на Лідчыне. Яго маці прыехала з Польшчы ў госці да сваякоў у БССР і так здарылася, што нарадзіла сына да ад'езду.

Усю сваю кар'еру Чэслаў Міхневіч правёў у Польшчы — быў футбалістам, а ўжо два дзесяцігоддзі — трэнер. Апошнім яго клубам была варшаўская "Легія".

Пасада галоўнага трэнера зборнай Польшчы стала вакантнай пасля таго, як у канцы 2021-га ў адстаўку пайшоў партугалец Паўлу Соўза. Сярод кандыдатаў на замену быў украінец Андрэй Шаўчэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі