Футбольны клуб "Рух" можа пераехаць з Брэста "пад Мінск"

Футбольны клуб "Рух" можа пераехаць з Брэста "пад Мінск"

Футбольны клуб "Рух" можа пераехаць з Брэста. Такую інфармацыю ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" агучыў першы намеснік старшыні федэрацыі футбола Юрый Вяргейчык. Паводле яго слоў, "пакуль інфармацыі мала".
 
"Каманда быццам бы пераязджае пад Мінск, у Дзяржынск — тут у гэтую гасцінінцу..., — кажа Вяргейчык. — А дзе гуляць? Кажуць, можа быць, у Баранавічах, можа быць, яшчэ недзе".

Гаспадаром "Руха" з'яўляецца бізнесмен Аляксандр Зайцаў, які блізкі да атачэння Аляксандра Лукашэнкі і знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Раней ён працаваў і з брэсцкім "Дынама", але пасля сезону 2020-га пераключыўся цалкам на "Рух". Сёлета ў чэмпіянаце Беларусі каманда заняла 5-е месца, хаця і спадзявалася пазмагацца за медалі. У той жа час перададзенае гарадскім уладам брэсцкае "Дынама", якое фактычна стваралася наноў, было 6-м (праўда, набрала на 20 ачкоў менш за "Рух"). У апошнім туры каманды сустракаліся паміж сабой і было відавочна, што значная частка брэсцкіх заўзятараў падтрымлівае дынамаўцаў. Таму магчымы пераезд "Руха" зусім не дзіўны.

Але ў Дзяржынску існуе каманда "Арсенал", якая сёлета выйшла ў эліту. Зайцаў нібыта цікавіўся гэтым праектам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі