Футбольны матч у Ізраілі сарвала бойка фаната з гульцом
Гульня ў ізраільскай футбольнай прэм'ер-лізе скончылася хаосам на стадыёне.
Гулялі тэль-авіўскія каманды "Макабі" і "Апаэль". Лік быў роўны — 1: 1, калі адзін з фанатаў выбег на поле і напаў на гульца "Макабі" Орэна Захаві.
Паміж імі пачалася бойка. Ахова адцягнула заўзятара, а суддзя паказаў чырвоную картку Захаві. Гэта выклікала масавыя беспарадкі, паведамляе ВВС: футбольныя фанаты натоўпам рынуліся на поле.
У выніку абедзвюм камандам давялося пакінуць футбольную арэну.
Фота — 9tv.co.il