Гадавая інфляцыя ў Беларусі склала больш за 10%

Гадавая інфляцыя ў Беларусі склала больш за 10%

Гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 10,2%, паведамляе Белстат. У красавіку яна складала 8,6%, у чэрвені — 9,9%. Як вядома, улады пераглядалі свой прагноз па інфляцыі і спадзяваліся, што сёлета яна не перавысіць 9%. Але яна перавысіла гэтую лічбу.

Нядаўна Еўразійскі банк развіцця прагназаваў рост інфляцыі ў Беларусі да 10% і вышэй.

За месяц спажывецкія цэны ў нашай краіне выраслі на 1,3%: харчовыя тавары падаражэлі на 2,1%, а нехарчовыя — на 1%. За год харчовыя тавары падаражэлі на 11,2%, а нехарчовыя — на 10,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі