Галадала тры дні — што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вэйпа

Дзяўчына памерла падчас вэйпінгу

Дзяўчына памерла падчас вэйпінгу / pixabay.com

Дзяўчына, якая памерла пасля курэння вэйпа, перад тым галадала тры дні. Пра гэта журналістам Onliner расказалі жыхары Дзяржынска.

Пра смерць 16-гадовай жыхаркі Дзяржынска паведамілі ў панядзелак у МУС. "Зафіксаваная смерць 16-гадовай дзяўчынкі. За некалькі хвілін да гэтага яна ў кампаніі сяброў парыла вэйп. У выніку гэтага яна адчула сябе дрэнна і страціла прытомнасць", — расказаў прадстаўнік ведамства. Трагедыя адбылася 13 сакавіка.

Журналісты змаглі адшукаць адну з сябровак загінулай дзяўчыны. "Яна была вельмі шчырай, таварыскай, з усімі хацела сябраваць. Летась паступіла на першы курс, вучылася на кухара-афіцыянта. Жыла ў інтэрнаце, родам была [з іншага горада]. Яна была сіратой, выхоўвалася ў сям'і блізкіх сваякоў. Усё адбылося ў чацвер, гадзін у восем. Яна стаяла ў кампаніі каля інтэрната, запаліла [вэйп] і павалілася. Калі прыехала хуткая, ужо нічым нельга было дапамагчы", — расказала сяброўка.

Паводле яе, у загінулай дзяўчыны былі праблемы з сэрцам. Таксама яна расказала, што перад трагедыяй дзяўчына тры дні галадала, хаця нікому ў тым не прызнавалася: "Навошта? Напэўна, як і ўсе дзяўчынкі, хацела быць худой, хоць яна і так была стройнай, прыгожай".

Іншая вучаніца з чужых словаў расказала, быццам дзяўчына зацягнулася з вэйпа, але пабачыла выхавацеля. Каб не мець нараканняў, яна затрымала дыханне, але страціла прытомнасць і амаль адразу памерла.

Развітанне з дзяўчынай адбылося на мінулым тыдні ў яе родным гарадку. Пасля трагедыі ў інтэрнаце праверылі пакоі і нагадалі навучэнцам, што ім нельга выкарыстоўваць і захоўваць у сябе вэйпы.

Дырэктар каледжа, дзе вучылася загінулая, сказаў журналістам, што цяпер ідзе праверка і даваць іншыя каментары адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі