Галалёд і марозныя ночы: якім будзе надвор'е ў гэтыя выходныя
Шапку надзелі?
На гэтых выходных у Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма, вынікае з прагнозу сіноптыкаў Гідраметцэнтра.
Так, у суботу, 18 лістапада, на дарогах магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0...-6 °С, а месцамі паветра астудзіцца да -7...-9°С. Максімальная тэмпература днём — -3...+ 3°С. Ападкаў не будзе, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць снег і мокры снег.
І ў нядзелю, 19 лістапада, месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1...-8°С. На паўночным усходзе краіны слупок тэрмометра ўпадзе да -13°С. Максімальная тэмпература днём — -5..+2°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.