Галалёдзіца, ад -9 да +4. Прагноз надвор'я на 27 лютага

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

27 лютага ў Беларусі ўсталюецца надвор'е, характэрнае для канца зімы. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Па поўдні краіны, дзе будзе цяплей за ўсё, магчымыя невялікія ападкі: у асноўным мокры снег.

Уночы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 градусаў па поўдні да мінус 9 па поўначы. Днём ад -2 да +4 градусаў, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі