Галоўчанка: Беларусь зацікаўленая ў пастаўках нафты з Казахстана

Галоўчанка: Беларусь зацікаўленая ў пастаўках нафты з Казахстана

Беларусь зацікаўленая ў пастаўках нафты з Казахстана. Пра гэта прэм'ер-міністр нашай краіны Раман Галоўчанка заявіў падчас сустрэчы з кіраўніком урада Казахстана Аскарам Маміным.

"Калі гэта вам цікава, мы гатовыя працаваць у гэтым кірунку. Калі па нейкіх прычынах ёсць неабходнасць адкласці гэтае пытанне альбо гэтая тэма не ўяўляе цікавасці для казахстанскага боку, то мы таксама гатовыя гэтае рашэнне абмеркаваць, каб унесці яснасць у дачыненні да фармавання нашых балансаў паставак на наступны год", — перадае БЕЛТА словы Галоўчанкі.

Як паведамлялася раней, буйныя расійскія кампаніі з пачатку траўня спынілі пастаўкі нафты на наваполацкі "Нафтан". Гэта звязваюь з тым, што завод трапіў пад амерыканскія эканамічныя санкцыі. Пастаўкі на Мазырскі НПЗ ад буйных расійскіх нафтавых кампаніяў працягваюцца.

Таксама Галоўчанка прапанаваў аднавіць авіязносіны паміж Беларуссю і Казахстанам, заявіўшы, што пандэмія COVID-19 пайшла на спад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі