Галоўны рэдактар "Эхо Москвы": Пуцін абвесціць пра прыём у Расію Беларусі?
Аляксей Венедыктаў задае гэтае пытанне ў твітары.
"А Беларусь будзем прымаць 6-ю абласцямі? У[ладзімір] У[ладзіміравіч] П[уцін] аб гэтым аб'явіць сёння?", — піша галоўны рэдактар маскоўскай радыёстанцыі.
Нагадаем, сёння расійскі прэзідэнт выступіць у Крамлі з нагоды заявы крымскага парламента аб прыёме Крыма ў склад Расіі. Пачатак а 14-й гадзіне паводле беларускага часу.
Фота з сацыяльных сетак