Гамельчука-палітвязня асудзілі на 2,5 года калоніі па "справе Зельцэра"

Арсеній Чыжык / t.me/viasna96
Арсеній Чыжык / t.me/viasna96

Два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму — такі прысуд атрымаў гомельскі палітвязень Арсеній Чыжык, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Хлопца судзілі па "справе Зельцэра". За каментары ў інтэрнэце пасля гібелі айцішніка Андрэя Зельцэра і кадэбіста Дзмітрыя Федасюка яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130  Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Дарэчы, спярша Арсенію выставілі абвінавачанне па двух артыкулах — яго вінавацілі яшчэ і ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Але потым адно з абвінавачанняў знялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі