Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Нарвегіі (фота, відэа)

Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Нарвегіі (фота, відэа)

Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Нарвегіі (уладальнікам срэбра на чэмпіянаце свету 2017 года) — 28:33 (12:15). Гэта быў другі матч дружыны Юрыя Шаўцова на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Харватыі. Беларусы гулялі ў адсутнасць аднаго з лідараў Барыса Пухоўскага, у яго перад паядынкам паднялася тэмпература. Самым выніковым у нашай зборнай быў Арцём Каралёк, на рахунку якога 5 галоў.

У іншым матч групы “В” Францыя перамагла Аўстрыю — 33:26. Лідыруе зборная Францыі — 4 ачкі, Беларусь і Нарвегія маюць па 2, Аўстрыя ачкоў пакуль не набрала. 16 студзеня беларусы сустрэнуцца з французамі.

Адзначым, што на наступны этап выходзяць тры лепшыя каманды групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі