Гандбольнае мінскае "Дынама" здымаецца з чэмпіянату Беларусі
Прычына такога рашэння — невырашальныя праблемы з фінансаваннем.
Пра гэта паведамляе "Прессбол" са спасылкай на спартыўнага дырэктара клуба Андрэя Парашчанку. Спыняе сваё выступленне і фарм-клуб "Дынама".
Вельмі верагодна, што беларускія гульцы "Дынама" будуць выступаць за іншыя каманды, якія ўдзельнічаюць у нацыянальным чэмпіянаце. Усе яны, уключна з легіянерамі, атрымаюць статус свабодных агентаў.
Гандбольны клуб "Дынама-Мінск" існаваў з 2008 года. Дынамаўцы выйгравалі першынство Беларусі пяць разоў — з 2009-га да 2013 года ўключна.