Гандлявалі пратэрмінаваным — МАРГ закрыў прадуктовую краму ў Гомелі

Прадуктовая крама / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Прадуктовая крама / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Гомелі закрылі прыватную краму "Далікатэс-прадукт". Рашэнне было прынятае па выніках некалькіх праверак, якую правялі прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Правяральнікі выявілі адразу некалькі парушэнняў. Па-першае, "да рэалізацыі прапаноўваўся тавар са скончаным тэрмінам прыдатнасці", расказалі ў МАРГ. Акрамя таго, на таварах не было ўсёй неабходнай маркіроўкі. Узніклі ў правяральнікаў пытанні і да асартыменту. "Асартыментны пералік абавязковых тавараў не выконваўся на 40,8 %", — растлумачылі ў МАРГ.

Паколькі парушэнні, якія былі раней выяўленыя ў гэтай краме, так і не ліквідавалі, было прынятае рашэнне прыпыніць працу крамы да 3 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі