Ганна Гуськова: Увесь свет бачыў, як непрыгожа паступілі з Антонам Кушніром
Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова пракаментавала сітуацыю, калі беларускага фрыстайліста Антона Кушніра не прапусцілі ў фінал Алімпіяды ў Пхёнчхане.
Гуськова: "Тое, што адбылося на Алімпіядзе з Антонам, вельмі цяжка разумець. З такой сітуацыяй я не сутыкалася, я не такі дасведчаны спартовец. У мяне насамрэч няма каментароў з нагоды Антона. Гэта вельмі крыўдна, што ў лідэра... Ну нам не далі проста пазмагацца за мужчынскае золата. Проста так зневажальна і непрыгожа яны паступілі. Думаю, увесь свет гэта бачыў. Непрыгожа з Антонам паступілі".
Па словах алімпійскай чэмпіёнкі, на такіх людзей, як Антон Кушнір і Ала Цупер, “варта раўняцца заўсёды”.