Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць пасля хакейнага чэмпіянату

Як паведамляе БЕЛТА, адключаць ваду будуць не болей, чым на 14 сутак, калі не спатрэбіцца выконваць незапланаваныя рамонтна-аднаўленчыя работы.



Падчас выпрабаванняў магчымыя пашкоджанні цеплаправодаў. Калі выявіцца працяканне вады або параванне з зямлі, калодзежаў, правалы грунту, неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару філіяла "Мінскія цепласеткі" па тэлефонах 298-27-27, 298-27-37, дыспетчару ЦДС РУП "Мінскэнерга" па тэлефоне 327-35-24 або ў КУП "ЖЭУ".



Фота — allsauna.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі