Гарбату ў беларускіх лякарнях замянілі на малако і кефір
Як стала вядома Еўрарадыё, хворым, якія знаходзяцца на стацыянары ў сталічных клініках, сталі ў апошні тыдзень даваць значна больш малочных прадуктаў. Ці не ў “малочных войнах” справа? У той час, як расіяне то распачынаюць, то часткова спыняюць “малочную вайну” супраць Беларусі, айчыннае Міністэрства аховы здароўя вырашыла паклапаціцца пра рацыён пацыентаў беларускіх лякарняў. Як стала вядома Еўрарадыё, хворым, якія знаходзяцца на стацыянары ў сталічных клініках, сталі ў апошні тыдзень даваць значна больш малочных прадуктаў.
Пра гэта расказаў пацыент адной з мінскіх бальніц.
Пацыент: “Проста сказалі неяк, што раніцай гарбаты не будзе, а замяняюць яе на малако. А ў некаторыя дні ўвечары замест гарбаты — кефір”.
Галоўны доктар 6-й мінскай лякарні Віктар Гурко адзначае, што іх пацыенты па новым “малочным” меню харчуюцца ўжо тыдзень. Але, кажа, гэта не азначае, што іх цалкам пазбавілі гарбаты і цукру.
Віктар Гурко: “Было трохразовае, а зараз стала пяціразовае харчаванне, вось у чым сэнс. Дзяржава знайшла магчымасць павялічыць у два разы харчаванне. Малочная прадукцыя ідзе ў сняданак і ў падвячорак. Гэта не азначае, што калі хвораму раніцай далі малако, то гарбаты не будзе. Ім даецца цукар, гарбата. А гэта дадатковае харчаванне”.
Намеснік галоўнага доктара 10-й бальніцы Галіна Гарбачова сказала Еўрарадыё, што пакуль іх пацыенты з гарбаты на малако не перайшлі. Але меню і тут хутка зменіцца.
Галіна Гарбачова: “Сямідзённае меню ў нас зацвярджаецца два разы на год — вясенне-летняе і асенне-зімовае. Меню ў нас было зацверджанае, але зараз яго пераглядаюць па малаку”.
Яна не бачыць нічога дрэннага ў тым, каб даваць хворым больш малака.
Галіна Гарбачова: “Галоўнае — каб натуральныя нормы выконваліся па бялку і тлушчу, тое, што разлічваецца. Гэта галоўнае для пацыента. Калі ён атрымае больш, да прыкладу, кашы на малацэ, сырнікі, тварог — то чым дрэнна?”
Паводле слоў намесніка галоўнага доктара, замена гарбаты на малако крыху павялічыць выдаткі на харчаванне хворых. Але, кажа, гэта не страшна, бо раней на хворых эканомілі.
Галіна Гарбачова: “Напэўна, падаражэе. Але не на столькі — мы ішлі ў эканоміі, у нас у дзень харчаванне на чалавека эканомілася крыху. Лішнія грошы былі закладзеныя. Таму зараз выйдзе ў тую норму, якую нам заклалі на год. Да прыкладу, у нас закладзена ў дзень было 7300, а мы з’ядалі на 7000. І вось гэтыя трыста рублёў… Гарбата, канечне, танней — а чым дрэнна малако?! Але каму па дыеце нельга малако, той яго піць не будзе”.
Аднак калі вы проста не любіце гэты прадукт, то ніхто вам яго на гарбату не заменіць.
Галіна Гарбачова: “Вы ўсё адно будзеце яго атрымліваць, калі вам не супрацьпаказана. Мы ж не рэстаран, каб “выбіраю — не выбіраю”.
Згодна са словамі галоўнага доктара 6-й лякарні Віктара Гурко, загад павялічыць харчаванне пацыентаў менавіта за кошт малочных прадуктаў прыйшоў з Міністэрства аховы здароўя. Але ў самім міністэрстве ад каментароў адмовіліся.
Патлумачыць, наколькі для хворых малако карысней за гарбату, Еўрарадыё папрасіла дыетолага Іну Ражок.
Іна Ражок: “У дачыненні да малочнага бялку магу сказаць, што гэта бялок, які добра засвойваецца. Адзінае — у людзей пасля 40 гадоў ферменты не ўсе засвойваюцца цэльнага малака, а толькі кісла-малочныя прадукты. З пункту гледжання насычэння рацыёну бялком малако карысней за гарбату”.
Але падкрэсліла, што кажа пра якасныя прадукты: пра адноўленае з парашку малако і смятану гаворка ў такім выпадку ісці не павінна.
Іна Ражок: “З пункту гледжання здароўя лепш натуральныя прадукты. З пункту гледжання паставак — гэта коштавыя і іншыя пытанні. Канечне, для здароўя хворых лепш натуральныя прадукты, а не іх аналагі і заменнікі. Гэта не пытанне здароўя, а пытанне бізнеса і гандлю”.
Вось толькі на пытанне Еўрарадыё, ці не з парашку п’юць малако хворыя, ніхто ў лякарнях адказаць не здолеў. Маўляў, якое прывозяць — такое і даюць.