"Гары Потэра" надрукуюць па-беларуску

"Гары Потэра" надрукуюць па-беларуску

Культавая сага-фэнтэзі Джоан Роўлінг пра маленькага чараўніка Гары Потэра і школу чаўаніцтва Хогвартс выйдуць па-беларуску. Пра гэта паведамляе выдавецтва "Янушкевіч". 

"Гары Потэр" выйдзе па-беларуску! Мы дамовіліся з праваўладальнікам. Крута падзяліцца такой навіной у Міжнародны дзень дзіцячай кнігі!" — гаворыцца ў акаўнце выдавецтва ў Фэйсбуку. 

Дарэчы, у інтэрнэце пераклады Патэрыяны рабіліся і раней — існуе нават сайт, дзе можна пачытаць усе творы Роўлінг пра Гары Потэра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі