Аляксандр Лукашэнка: Еўрапейскі дом трашчыць па ўсіх швах (відэа)
У чацвер кіраўнік дзяржавы наведвае Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова, дзе сустракаецца са студэнтамі.
Лукашэнка распавёў студэнтам, якая ў беларусаў нацыянальная ідэя
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу , што "нават у так званай адзінай Еўропе не згасае імкненне народаў да самавызначэння". У якасці прыкладаў ён прывёў Шатландыю, Бельгію, іспанскую Каталонію. "І практычна няма ніводнай еўрапейскай краіны, якая задаволеная вынікамі будаўніцтва агульнага еўрапейскага дома, які сёння, як ужо усім відавочна, трашчыць па ўсіх швах", — сказаў Лукашэнка.
Ён назваў сябе "гістарычным аптымістам". Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што "нягледзячы ні на якую глабалізацыю, паняткі Радзімы, Айчыны, незалежнасці сваёй зямлі яшчэ вельмі-вельмі рана спісваць у гістарычны архіў".