Газаправод "Ямал-Еўропа" не аднавіў прапампоўку расійскага газу

Газаправод "Ямал-Еўропа" не аднавіў прапампоўку расійскага газу

Газаправод "Ямал-Еўропа", які ідзе праз Беларусь, 2 лютага не аднавіў прапампоўку расійскага газу, паведамляе "Інтэрфакс". 

Напярэдадні ўвечары Расія забраніравала пастаўкі з 0:00 да 8:00 уў аб'ёме 1,6 млн кубаметраў у гадзіну. Аднак прапампоўка газу ішла толькі дзве гадзіны, пасля чаго газаправод ізноў спыніўся.

На бліжэйшыя суткі на газаправодзе прадугледжаныя толькі невялікія рэверсныя пастаўкі з Германіі ў Польшчу.

"Ямал-Еўропа" не пампаваў газ з усходу на захад з 21 снежня 2021 года.

Дарэчы, з 1 лютага "Газпрам" павялічыў нагрузку на ўкраінскі газаправод. Прапампоўка газу праз Украіну вырасла ўдвая ў параўнанні з сярэднім узроўнем за студзень (107,7 млн кубаметраў). Гэтыя звесткі выклікалі зніжэнне спотавай цаны газу ў Еўропе на 8% — да 880 долараў за тысячу кубаметраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі