"Газета Выборча" параўнала Лукашэнку з Багданам Хмяльніцкім
Аляксандр Лукашэнка і Багдан Хмяльніцкі
Будучыя перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным аб інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй нарабілі шуму ў ліберальнай польскай прэсе. "Газета Выборча" піша, што "людзі Крамля" і Пуцін паспрабуюць націснуць на Лукашэнку, каб той пайшоў па "шляху Багдана Хмяльніцкага". Чаму Лукашэнку параўноўваюць з Хмяльніцкім? У свой час гетман пайшоў на здзелку з Маскоўскай дзяржавай і далучыў да яе левабярэжную Украіну.
Зламаць Бацьку
Артыкулу на гэтую тэму "Выборча" дала такі загаловак: "У нядзелю Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб інтэграцыі. Гэта дрэнныя навіны для Польшчы". Дрэнныя навіны, увогуле кажучы, у наступным:
"Рускія да гэтага часу не ўпэўнены, што ўсё пойдзе сваім шляхам. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота ў інтэрв'ю агенцтву БЕЛТА папярэджвае, што абвешчанае на 8 снежня пасяджэнне Вышэйшага Савета саюза Беларусі і Расіі, на якім павінны быць падпісаны "дарожныя карты", можа быць адкладзена.
Каб канчаткова зламаць Бацьку, рускія яшчэ раз дабяруцца да яго традыцыйнай зброі і прывядуць яго да сустрэчы з Пуціным, які пераканае свайго партнёра, што адзіны выхад — "шлях Хмяльніцкага". Аднак несумненна, што гаспадар Крамля не падасць у адстаўку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.