"Газпрам" падаў у суд на беларускія аблгазы за недаплату

"Газпрам" падаў у суд на беларускія аблгазы за недаплату

Кампанія "Газпрам трансгаз Беларусь", якая з'яўляецца даччыным прадпрыемствам "Газпрама", падаў у суд. На думку кампаніі, аблгазы не даплачваюць за пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь. Пра гэта журналістам распавёў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка пасля адкрыцця Беларускага прамысловага форуму, піша tut.by.

Па словах Сямашкі, пазоў пададзены ў Арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце. Чыноўнік патлумачыў, што беларускія газавікі лічаць, што робяць усё правільна і карэктна: "Таму што ў нас падпісаная цэлая сістэма пагадненняў на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі, дзе прапісана, калі і якія кошты дзейнічаюць. Мы лічым, што нашы суб'екты гаспадарання маюць права на больш нізкую цану, чым нам прапаноўваюць".

Аднак Сямашка не патлумачыў, ці вялікая розніца ў кошце і якую суму запазычанасці патрабуе расійскі бок.

Гендырэктар "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў адмовіўся ад каментароў.

Спрэчкі пра кошт на газ цягнуцца з канца 2015 года. Беларускі бок спасылаецца на падзенне коштаў на сусветным рынку і жадае зніжкі да 80 долараў за тысячу кубаметраў газа. Цяпер кошт складае каля 142 долараў за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі