Gender Gap: правы паварот — чым ён небяспечны і пры чым тут Трамп

Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук

Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук

20 студзеня Дональд Трамп афіцыйна стаў прэзідэнтам ЗША. А напярэдадні, падчас сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў Вашынгтоне, ён шмат гаварыў пра свае намеры і кірункі дзенйасці. У сказаным было шмат прывабнага для людзей з правымі поглядамі. А вось прыхільнікі левых ідэй  напружыліся. Што да беларусаў, то яны ў апошнія перад інаўгурацый Трампа дні ўспаміналі беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву, якая загінула ў баях за Украіну, і сачылі за судом у Варшаве, дзе разглядалася справа забойцы беларускай дзяўчыны Лізы…

Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.