Гендырэктара ААТ "Бакалея Магілёў" вінавацяць у хабарніцтве

Гендырэктара ААТ "Бакалея Магілёў" вінавацяць у хабарніцтве

Праваахоўнікі ўзялі пад варту генеральнага дырэктара ААТ "Бакалея Магілёў" Віталя Курносава. Яго вінавацяць у атрыманні хабару, перадае БелаПАН.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай, крымінальную справу супраць Курносава расследуе ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Следчыя правяраюць інфармацыю пра датычнасць абвінавачанага да іншых фактах супрацьпраўнай дзейнасці.

У прыёмнай гендырэктара ААТ "Бакалея Магілёў" агенцтву БелаПАН паведамілі, што ўсімі пытаннямі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Курносава, займаецца яго намесніца Марына Бірукова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі