Генерал Залужны ўдзельнічаў у пасяджэнні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага

Валерый Залужны / interfax.com.ua
Валерый Залужны / interfax.com.ua

Генерал Валерый Залужны 24 траўня ўдзельнічаў у пасяджэнні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пра гэта паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў (і дадаў смайлік). Якраз у сераду расійскія прапагандысты зноў пачалі сцвярджаць, што ў галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Залужнага цяжкае раненне. Нібыта ў пачатку траўня ён трапіў пад абстрэл на камандным пункце пад Херсонам.

Расійскія прапагандысты пашыраюць чуткі пра раненне Валерыя Залужнага ўжо больш за тыдзень. Днямі намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла, што ён "на месцы... робіць сваю працу".

Тг-канал Залужнага абнаўляецца. Апошняе паведамленне ў ім ад 23 траўня пра тэлефонную размову з вярхоўным галоўнакамандуючым Аб'яднаных узброеных сіл NATO ў Еўропе і камандуючым Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе генералам Крыстаферам Каволі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі