Генпракуратура Беларусі: меў месца акт тэрарызму з выкарыстаннем беспілотніка

Генпракуратура Беларусі: меў месца акт тэрарызму з выкарыстаннем беспілотніка

Генпракуратура Беларусі ініцыявала "распрацоўку нарматыўных патрабаванняў для выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў". Генпракурор Андрэй Швед у гэтай справе звярнуўся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі. Ён падкрэсліў, што адсутнічае належнае прававое рэгуляванне выкарыстання беспілотнікаў у паветранай прасторы краіны, а гэта "не садзейнічае забеспячэнню грамадскай бяспекі".

Прэс-служба Генпракуратуры прыводзіць некалькі фактаў пра інцыдэнты з удзелам беспілотных лятальных апаратаў. Найперш гэта здарэнне ў жніўні 2018-га, калі беспілотнік на вышыні каля 900 метраў зблізіўся з самалётам Boeing. З апошніх фактаў згадваецца, што "ў верасні 2021 года меў месца акт тэрарызму з выкарыстаннем БПЛА". Што гэта быў за тэракт, не ўдакладняецца. Верагодна, маецца на ўвазе "атака на базу АМАП" у Мінску, пра якую пісалі ў сацсетках (сцвярджалася, што былі скінуты дзве каністры з запальнай сумессю). Раней у паведамленнях сілавых структур, дзяржаўных СМІ таксама згадваўся "акт тэрарызму" у сталіцы, але без падрабязнасцяў. Цяпер жа згадка ў кантэксце выкарыстання беспілотнікаў, што з'яўляецца пацверджаннем рэальнасці факту.

Генпракуратура прапануе ўстанавіць нарматыўныя патрабаванні да сертыфікацыі і ўліку беспілотнікаў і іх аператараў, вызначыць парадак іх абароту з улікам іх прызначэння і "ўзлётнай масы", прадугледзець адказнасць за невыкананне згаданых патрабаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі