Генпракуратура пачала дзве крымінальныя справы на экс-пракурора Талерчыка
Алег Талерчык / Белсат
Генпракуратура пачала дзве крымінальныя справы на экс-пракурора Алега Талерчыка. Як паведамляе прэс-служба ведамства, яго падазраюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы.
Нагодай стала інтэрв'ю, якое Талерчык даў тэлеканалу "Белсат". Ён выказваўся аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці беларускіх сілавікоў, якія засталіся працаваць пасля выбараў 2020 года, правядзенні сярод іх "люстрацыі", а таксама разважаў пра сваё вяртанне з-за мяжы са зброяй у руках.
Расследаваць крымінальныя справы будзе Следчы камітэт.
Алег Талерчык — экс-пракурор, які пакінуў службу ў 2020 годзе. Быў адным з заснавальнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL. У сярэдзіне кастрычніка 2022-га заявіў пра сыход з арганізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.