Генпракуратура пачала крымінальныя справы за зімовыя траўмы і гібель людзей
Галалёд, ілюстрацыйнае фота
Крымінальныя справы ў Беларусі пачалі за зімовыя траўмы і гібель грамадзян, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
У ведамлстве адзначаюць, што з канца лістапада 2023 года з рознымі галалёднымі і халадовымі траўмамі ў Беларусі па меддапамогу звярнуліся больш за 15 тысяч чалавек. Шэраг людзей мелі цяжкія пашкоджанні.
Пракуроры ацэньваюць, як камунальныя службы выконвалі свае абавязкі па ачыстцы вуліц і прыдамовых тэрыторый, а таксама своечасова прыбіралі снег з дахаў. "У асобных выпадках па фактах злачыннай халатнасці, якая пацягнула траўміраванне і гібель грамадзян, пачатыя крымінальныя справы", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
18 снежня 2023 года ад снегу, які ўпаў з даху, загінула віцяблянка. На наступны дзень у Магілёве на жанчыну звалілася глыба снегу з лёдам. У той жа дзень у Гомелі снег з лёдам у Гомелі зваліўся на дзвюх дзяўчынак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.