Генпракуратура загадала браць пад варту тых, хто павышае цэны

Генпракуратура Беларусі / sb.by
Генпракуратура Беларусі / sb.by

Генпракуратура загадала затрымліваць тых, хто павышае цэны, паведамляе прэс-служба ведамства. "Вінаватых" будуць браць пад варту і пачынаць на іх крымінальныя справы.

Адпаведнае патрабаванне разасланае ў Следчы камітэт, Міністэрства ўнутраных спраў і Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.

Паведамляецца, што робіцца гэта ў адпаведнасці з дырэктывай Лукашэнкі №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн".

Пракуроры ва ўсіх рэгіёнах павінныя сачыць за цэнамі і аналізаваць абгрунтаванасць іх павышэння.

Разам з тым сёння высветлілася, што старшыні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама будуць складаць спісы тых, каго абмежаванне на рост цэн не датычыць.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі