Гэта былі кантрабандысты з Расіі: кіраўнік СБУ пра першую атаку на Крымскі мост
Наступствы выбуху на Крымскім мосце 8 кастрычніка 2022 года / © AFP / Scanpix
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк распавёў, як упершыню падарвалі Крымскі мост 8 кастрычніка 2022 года.
— Распрацоўкай і рэалізацыяй спецаперацыі з мостам займаўся я асабіста і двое маіх давераных супрацоўнікаў, — кажа Малюк.
Тады на Крымскім мосце выбухнуў грузавік, які перавозіў рулоны з плёнкай. У іх і была схаваная выбухоўка. Яе вага ў тратылавым эквіваленце адпавядала 21 тонам або 42 расійскім ракетам "кінжал".
Дэталі маршруту не выдаюцца дагэтуль, але кіраўнік СБУ падкрэслівае, што гэта быў цярністы шлях, па якім украінская спецслужба правяла груз без прыцягнення замежных партнёраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.