"Гэта дыктатар Лукашэнка павінен паўстаць перад судом" — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская / https://twitter.com/Tsihanouskaya
Лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская выказалася пра завочны суд над ёй, які пройдзе ў Мінску.
"Мне паведамілі, што "завочны" суд нада мной і іншымі прадстаўнікамі дэмсіл пачнецца 17 студзеня ў Беларусі, — напісала Ціханоўская ў Twitter. — Гэта ганьба! Усе мы ведаем, што гэта дыктатар Лукашэнка павінен паўстаць перад судом за захоп улады, дзяржаўную здраду і злачынствы супраць чалавечнасці".
Улады Беларусі, не маючы магчымасці дабрацца да сваіх апанентаў, якія жывуць у краінах ЕС, пачалі іх судзіць завочна. Па крымінальнай справе, якую разгледзіць Мінскі гарадскі суд, праходзяць Святлана Ціханоўская, Марыя Мароз, Павел Латушка, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. Ціханоўскую вінавацяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "змове дзеля неканстытуцыйнага захопу ўлады".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.