Суд над Ціханоўскай і сябрамі Каардынацыйнай рады пачнецца 17 студзеня

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

17 студзеня ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд справы Святланы Ціханоўскай, Марыі Мароз, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Суд будзе завочным, бо ўсе фігуранты справы знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Іх справу расследавалі па "спецыяльнай вытворчасці".

Дарэчы, сама Ціханоўская, як паведамляе яе прэс-служба, будзе ў гэты час на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Яе запрасілі там выступіць на галоўнай сцэне, дзе выступаюць кіраўнікі дзяржаваў.

Ціханоўскую вінавацяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. У іх ліку — змова дзеля неканстытуцыйнага захопу ўлады, самавольнай прыўлашчванне звння і ўлады службовай асобы ды інш. У астатніх фігурантаў справы — ад трох да васьмі артыкулаў КК у абвінавачваннях.

Першы завочны прысуд палітычным эмігрантам быў вынесены 26 снежня. Трохразовай медалістцы Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені і спартыўнаму менеджару Аляксандру Апейкіну прысудзілі па 12 гадоў калоніі, а таксама арыштавалі маёмасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі