Гэтай ноччу ў беларусаў пару гадзін могуць не працаваць банкаўскія карткі

Банкамат

Банкамат

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэдзіў беларусаў, што ўначы 5 чэрвеня з 02:00 да 04:00 у іх могуць не працаваць карткі.

"Будуць праводзіцца тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексаў ACS 3D-Secure 2.0 і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль", кажуць у цэнтры.

Абяцаюць, што перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак будуць кароткімі. Так што калі планавалі начны анлайн-шопінг — пераплануйце яго на раніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі