Гігін: пратэсты ўвайшлі ў стадыю, калі ў іх павінны з'явіцца лідары
Дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін у "СБ. Беларусь сегодня" разважае пра "ўнутраныя рознагалоссі ў шэрагах апазіцыі", якія "аслабляюць яе як палітычную сілу". Ён лічыць, што "ўнутранай барацьбе" спрыяе "з'яўленне новых лідараў, падтрыманых Захадам", што не падабаецца "старой партыйнай апазіцыі". Да таго ж сфармаваліся некалькі "замежных цэнтраў беларускай палітычнай эміграцыі".
Гігін прыгадаў лідара КХП-БНФ, палітэмігранта Зянона Пазняка. "Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў нават дзяржаўныя беларускія СМІ з здзіўленнем канстатавалі яго узважаную пазіцыю", — піша ён. Аднак Пазняк па-ранейшаму "ў многіх кандадатах бачыць руку Масквы, нейкую прарасійскую змову" і з вялікім недаверам адносіцца "да тых, хто знаходзіўся ў СІЗА КДБ, — нібыта яны завербаваныя агенты", працягвае Вадзім Гігін.
Паводле Гігіна, падзел у апазіцыі "дэзарыентуе" яе прыхільнікаў. Ён перакананы, што дарма спадзявацца на "спантанную самаарганізацыю пратэстоўцаў", прагназуе, што "пратэсты ўвайшлі ў стадыю, калі ў іх павінны з'явіцца лідары". Інакш пратэстоўцы расчаруюцца. "Аднак гэта зусім не азначае, што пратэстныя настроі кудысьці падзенуцца", — падкрэслівае Гігін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.