Гістарычныя будынкі пад Ашмянамі пачалі разбіраць — як "навабуд"
Улады Ашмянскага раёна пачалі разбіраць дзве пабудовы ў вёсцы Родзевічы. Адзін з іх — драўляны свіран, помнік драўлянай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Пра гэта Еўрарадыё распавёў краязнаўца, дырэктар фонду "Краіна замкаў" Алесь Варыкіш.
Ён перавёз іх сюды з суседніх вёсак, спадзеючыся ўратаваць ад разбурэння. Але мясцовыя ўлады палічылі гэта незаконнымі навабудамі і пастанавілі знесці.
Як расказвала Еўрарадыё, у пошуках справядлівасці Варыкіш дайшоў нават да міністра культуры Анатоля Маркевіча. Той, па словах краязнаўцы, паставіўся да сітуацыі з разуменнем.
Але, як выглядае, не дапамагло нават разуменн міністра — будынкі пачалі зносіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.