Глінская: спякотнае надвор'е рэзка не палепшыць сітуацыю з каранавірусам
Медыкі заклікаюць беларусаў захоўваць масачны рэжым у месцах масавага збору людзей. Нават у спякоту, якая ўсталявалася ў нашай краіне.
"Чакаць, што вось такое надвор'е прывядзе да рэзкага зніжэння захворвання [гаворка пра каранавірус] сама па сабе, на жаль, такіх чаканняў у нас няма, — кажа ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Ірына Глінская, намеснік галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. — Таму зноў жа ўсё залежыць ад таго, наколькі мы самі, кожны чалавек, будуць выконваць тыя меры, якія былі рэкамендаваныя раней".
Лекары рэкамендуюць не толькі маскі (а іх трэба мяняць праз 2-3 гадзіны), але і акуляры, якія могуць абараніць вочы.
На раніцу 8 чэрвеня ў Беларусі налічвалася 49,4 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 276 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.