Глыбоцкія ўлады павесілі алкаголікаў на дошку ганьбы

На дошку ганьбы трапілі выявы мясцовых жыхароў, якія раней мелі судзімасць, шмат пілі, былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў і вядуць антысацыяльны лад жыцця.



Дошка ганьбы размясцілася каля будынку Глыбоцкага аддзялення міліцыі. Мясцовыя жыхары кажуць, што партрэты часам зафарбоўваюць, але чыноўнікі вярталі іх на старое месца.



Раней падобныя спосабы барацьбы з алкаголікамі прымянялі ў Старых Дарогах. Міліцыянты фатаграфавалі п’яных месцічаў, а потым вывешвалі здымкі на “дошцы цвярозасці”, піша “Салідарнасць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі