Гол Месі прынёс Аргенціне перамогу над Іранам (відэа)
21 чэрвеня на чэмпіянаце свету па футболе ў Бразіліі прайшоў першы матч 2-га тура ў групе F.
Цягам двух таймаў супернікам не ўдавалася адкрыць лік: Іран годна супрацьстаяў Аргенціне, але не мог паразіць іх браму. Толькі ў дадатковы час, на 90-й хвіліне славуты Ліанэль Месі здолеў забіць гол і такім чынам прынёс перамогу сваёй зборнай. Вынік гульні Аргенціна — Іран — 1:0.
Таксама ў суботу на чэмпіянаце свету гулялі Германія і Гана (2:2), Нігерыя і Боснія і Герцагавіна (1:0).