“Гомельшпалеры”: Мы не звальняем, а пераразмяркоўваем штат, каб усім было па 500

“Гомельшпалеры”: Мы не звальняем, а пераразмяркоўваем штат, каб усім было па 500

У інтэрнэце распаўсюджваецца дакумент ад кіраўніцтва “Гомельшпалераў”, з якога вынікае, што на прадпрыемстве могуць скараціць да 50% супрацоўнікаў. На прадпрыемстве гэтую інфармацыю абвяргаюць.

 

“Гомельшпалеры”: Мы не звальняем, а пераразмяркоўваем штат, каб усім было па 500
Фота: belsat.eu

Намеснік дырэктара па ідэалогіі Віктар Кушнераў запэўнівае, што на прадпрыемстве будзе яшчэ больш рабочых, а вось кіраўнікоў будуць “аптымізаваць”.

Віктар Кушнераў: “Той дакумент, што распаўсюджваўся, падроблены. Мы цяпер робім, каб было больш рабочых. Пераразмеркаванне структуры. Зніжаем кіруючы апарат, каб павялічыць аб’ёмы і зрабіць заробак па 500 долараў, як ставіцца задача”.

Раней Аляксандр Лукашэнка даў указанне усіх уладкаваць на працу да 1 траўня, а таксама дасягнуць узроўню заробкаў у эквіваленце 500 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі