Гомельскага журналіста затрымалі расійскія памежнікі

Разам з журналістам затрыманы кіроўца, жыхар Гомеля Канстанцін Жукоўскі.



Павел Міцкевіч па заданні рэдакцыі рыхтаваў рэпартаж пра жыццё беларускай, украінскай і расійскай вёсак, размешчаных па суседстве, але ў розных дзяржавах. У журналіста і кіроўцы былі ўсе неабходныя дакументы, адзначае БелаПАН.



Па яго словах, пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы і пры выездзе з Украіны на тэрыторыю Расіі ніякіх праблем не было. А вось пры выездзе з Расіі ў Беларусь расійскія памежнікі правялі поўны дагляд, доўга распытвалі пра мэты візіту журналіста на тэрыторыю Расіі. Такую пільную ўвагу яны патлумачылі напружанай сітуацыяй ва Украіне.



Памежнікі скапіявалі ў Міцкевіча ўсе фатаграфіі, адзнятыя падчас працы, а таксама ўсе дыктафонныя запісы.



На журналіста і кіроўцу склалі пратаколы — нібыта за парушэнне парадку знаходжання ў памежнай зоне.



Фота — yuga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі