Гомельскі судэксперт сабраў дакументы, разарваныя на дзве тысячы частак

Гомельскі судэксперт сабраў дакументы, разарваныя на дзве тысячы частак

У Гомельскім раёне зламыснікі спрабавалі схаваць злачынства і разарвалі дакументы на больш як дзве тысячы кавалкаў. Эксперт Гомельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Пётр Радзюк змог большасць з іх сабраць разам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення ГКСЭ Гомельшчыны Руслан Габрылёў.

"У абсалютнай большасці выпадкаў гэта стандартная аперацыя, якая нагадвае складанне пазла. Аднак на гэты раз у якасці аб'ектаў для даследаванняў было прадастаўлена больш за дзве тысячы фрагментаў таварна-транспартных накладных і аркушаў паперы, перамяшаных ў хаатычным парадку", — патлумачыў Габрылёў.

Пры гэтым большая частка кавалкаў была аднолькавага колеру і мела падобныя рэквізіты. Таксама сярод папераў не было многіх ключавых фрагментаў, што замінала злучыць некаторыя часткі аб'ектаў разам. Эксперту неабходна было вызначаць, ці складалі фрагменты адзіны дакумент. 

Эксперт здолеў аднавіць большасць дакументаў. А яны дапамаглі выявіць асноўныя акалічнасці па справе работнікаў аднаго з прадпрыемстваў рэгіёну. Спрабуючы схаваць махлярства і пазбегнуць адказнасці, зламыснікі разарвалі і выкінулі дакументы. Заключэнне судэксперта стала ключавым, асноўным і неабвержным доказам па справе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі