Гомельскім школьнікам на вакацыях далі бясплатны праезд у маршрутках

Гомельскім школьнікам на вакацыях далі бясплатны праезд у маршрутках

На зімовых вакацыях гомельскія школьнікі змогуць ездзіць у маршрутках бясплатна, піша сайт gomel.today

Праўда, прывілею атрымалі толькі навучэнцы першых-чацвёртых класаў. Да таго ж, школьнікі павінны мець пры сабе флікер і паказаць яго кіроўцу.

Арганізатарамі прафілактычнай акцыі "Флікер замест праязнога" сталі КВУП "Гомельаблпасажыртранс" і УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Бясплатныя паездкі ў маршрутках для школьнікаў дзейнічаюць з 22 снежня 2018 года па 7 студзеня 2019 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі