Гомельскія гукарэжысёры знялі кліп-адказ спявачцы Б'янцы (відэа)
"Я працую гукачом восем гадоў. Але што б я ні рабіў, знойдзецца той, хто скажа: Гук Г*ўно", — спяваюць яны.
Кліп з назвай "Гук Г*ўно" — гэта адказ на песню спявачкі Б'янкі, якую яна напісала пасля канцэртаў у Віцебску і Кіславодску.
"Пад'язджаючы да Віцебска, захацелі дранікаў. Тыя,што нас сюды паклікалі, накармілі — ледзь усталі. Прапаноўвалі нам яшчэ віно. Але! Зразумелі яшчэ на чэку — гук г*ўно".
Кліп і трэк запісалі работнікі тэхнічнага пракату, для іх адказаць на "наезд" спявачкі на гукачоў было справай гонару, піша odsgomel.org.
У кліпе хлопцы таксама спяваюць пра кепскі гук і танчаць гэтак жа, як дзяўчаты з кліпа Б'янкі.
"Я працую гукачом восем гадоў. А гуку ўсё няма. Ездзім мы з пракатам і туды, і сюды. Часта п'ем нават віно, але што б я ні рабіў, знойдзецца той, хто скажа: Гук Г*ўно. Гук Г*ўно. Гукачы лашары".
Ідэя кліпа належыць гукарэжысёрам Александру Дубовіку і Аляксею Шынкарову з Гомеля.